2015-04-20 13:07:00

Францішак спачувае з сувязі са смерцю рымскага рабіна


Пантыфік выказаў свае спачуванні яўрэйскай супольнасці італьянскай сталіцы ў сувязі са смерцю рабіна Эліа Тоафа, шматгадовага “духоўнага лідэра яўрэяў Рыма”. Папа назваў памерлага сапраўдным “героем яўрэйскай і грамадзянскай гісторыі Італіі апошніх дзесяцігоддзяў”, непераўзыдзеным “маральным аўтарытэтам”.

“Я з удзячнасцю ўзгадваю яго шчодрае і шчырае жаданне садзейнічаць дыялогу і брацкім адносінам паміж юдэямі і католікамі, якія бачылі гэта падчас важнага моманту яго памятнай сустрэчы з Янам Паўлам II у сінагозе Рыма”, - напісаў Францішак у сваё спачувальнай тэлеграме. Папа запэўніў у сваіх малітвах за памерлага рабіна.








All the contents on this site are copyrighted ©.