2015-04-19 12:32:00

Святы Айцец моліцца за ахвяр новай трагедыі на моры


Папа выказаў свой смутак з прычыны трагедыі, якая адбылася ў ноч на 19 красавіка 2015 г. каля італьянскага вострава Лампедуза, у водах Міжземнага мора. Там затанула лодка з мігрантамі. Ёсць паведамленні аб сотнях ахвяр. “Я выказваю свой глыбокі боль перад абліччам гэтай трагедыі і запэўніваю ахвяр і іх сем’і ў маёй малітоўнай памяці. Звяртаюся з сардэчным зваротам да міжнароднай супольнасці, заклікаючы яе дзейнічаць рашуча і хутка, каб прадухіліць падобныя трагедыі ў будучым”, - сказаў Францішак 19 красавіка 2015 г. падчас сваёй сустрэчы з вернікамі на нядзельнай марыйнай малітве “Regina Coeli”.

Лодка з мігрантамі перавярнулася і затанула ў лівійскіх водах Міжземнага мора. На ёй магло быць каля 700 чалавек, выратаваць удалося каля 30. Трагедыя адбылася ў 200 км на поўдзень ад Лампедузы.








All the contents on this site are copyrighted ©.