2015-04-19 13:10:00

10-я гадавіна абрання Бэнэдыкта XVI


Бэнэдыкт XVI з’яўляецца адным з найвялікшых тэолагаў, якія знаходзіліся на Пасадзе св. Пятра. У гэтым сэнсе яго можна параўнаць толькі з Львом Вялікім і Бэнэдыктам XIV, сказаў кардынал Герхард Людвіг Мюлер падчас цырымоніі адзначэння 10-й гадавіны абрання кардынала Ёзэфа Ратцынгера Папам. Яна прайшла 18 красавіка ў Ватыкане. Сама ж гадавіна адзначаецца 19 красавіка.

Нямецкі кардынал падкрэсліў, што яркім сведчаннем гэтага пантыфікату быў тэалагічны талент Пантыфіка, які з’яўляецца сапраўдным харызматам, што будуе Касцёл. Спрачаючыся з антытэалагічнымі тэндэнцыямі ў сучасным каталіцызме, кардынал Мюлер падкрэсліў, што тэалагічныя веды не служаць задавальненню інтэлектуальных імкненняў, выхвалянню свайго інтэлекту або самазадавальненню ў вузкіх колах спецыялістаў. Тэалогія неабходная Касцёлу. Без яе ён не можа спаўняць сваёй місіі, сказаў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.