2015-04-16 14:45:00

Францішак наведае тры краіны Лацінскай Амерыкі


Летам 2015 г. Святы Айцец наведае тры краіны Лацінскай Амерыкі – Эквадор, Балівію і Парагвай. Аб гэтым гаворыцца ў адмысловым паведамленні кс. Фэдэрыка Ламбардзі, якое з’явілася 16 красавіка 2015 г. “Прымаючы запрашэнні кіраўнікоў дзяржаў і епіскапатаў Яго Святасць папа Францішак здзейніць Апостальскае падарожжа ў Эквадор з 6 па 8 ліпеня 2015 г., у Балівію – з 8 па 10 ліпеня і ў Парагвай – з 10 па 12 ліпеня. Праграма падарожжа будзе апублікавана ў бліжэйшы час”, - гаворыцца ў паведамленні кіраўніка Залы Друку Святога Пасаду.

За два гады свайго пантыфікату папа Францішак здзейсніў Апостальскія падарожжы ў Бразілію, Святую Зямлю, Паўднёвую Карэю, Албанію, Турцыю, Шры-Ланку і на Філіпіны. 6 чэрвеня 2015 г. ён плануе наведаць Сараева, у Босніі і Герцагавіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.