2015-04-12 09:49:00

Францішак: Год Міласэрнасці - час прабачэння


Надзвычайны Святы Год Божай Міласэрнасці – гэта спрыяльны час, каб загаіць раны, для сведчыць пра блізкасць Бога, а таксама, каб указаць кожнаму дарогу прабачэння і прымірэння, сказаў папа Францішак падчас першых Нешпараў Нядзелі Божай Міласэрнасці 11 красавіка 2015 г. у ватыканскай базыліцы. У гаміліі Святы Айцец патлумачыў матывы абвяшчэння Юбілею Міласэрнасці. Ён адзначыў, што Касцёл у цяперашнім часе вялікіх эпахальных перамен пакліканы да больш выразнага паказвання знакаў прысутнасці і блізкасці Бога.  Гэта час, каб нанава адкрыць тое, што ён мае быць знакам і прыладай міласэрнасці Бога. Мае ён абудзіць “жаданне, зразумець шматлікія знакі чуллівасці, якія Бог дае ўсяму свету, асабліва тым, хто пакутуе, хто самотны,  пакінуты, не мае надзеі на прабачэнне і не адчувае таго, што Бог яго любіць.

“Святы Год абвяшчаецца таму, каб абудзіць у нас радасць з-за таго, што знайшоў нас Езус, які як Добры Пастыр прыйшоў, каб нас шукаць, бо мы загубіліся.  А Юбілейны, каб мы убачылі цяпло любові Хрыста, Які бярэ нас на свае плечы, каб прывесці нас у дом Айца”,- сказаў Францішак і дадаў, што гэта год, у якім Хрыстус можа нас дакрануць і перамяніць сваёй міласэрнасцю, каб мы станавіліся сведкамі міласэрнасці. “Гэта зручны час для загойваня ранаў, каб сустракаць тых, якія чакаюць убачыць і дакрануць знакі блізкасці Бога, каб прапанаваць кожнаму шлях прабачэння і прымірэння”, - сказаў Пантыфік.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.