2015-04-10 13:49:00

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Грузіі


10 красавіка 2015 г. раніцай Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Георгія Маргвелашвілі, Прэзідэнта Грузіі. Палітык сустрэўся таксама з кс. прэлатам Антуанам Камільеры, намеснікам сакратара па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі. Падчас сардэчных размоў гаворка ішла пра развіццё двухбаковых адносін. Былі закрануты розныя тымы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, з асаблівым акцэнтам на пазітыўны ўклад каталіцкай супольнасці Грузіі ў галіну дабрачыннай дзейнасці і адукацыі. Увага была звернута на праблемы, якія тычацца напружанасці, што ўплывае на рэгіён, з націскам на важнасць поўнай павагі да міжнароднага права. Была выказана надзея, што пошук кожнага рашэння будзе адбывацца на шляху мірных перамоваў паміж зацікаўленымі бакамi. Падчас ватыканскіх размоў быў падкрэслены ўклад Грузіі ў пошуку сваёй ролі ў Еўропе.








All the contents on this site are copyrighted ©.