2015-04-09 11:11:00

Прэзідэнт Арменіі прыме ўдзел у Імшы з Папам


12 красавіка 2015 г. папа Францішак узначаліць літургію з нагоды стагоддзя “Вялікага ліхадзейства” – сістэматызаванага фізічнага знішчэння армян на тэрыторыях падкантрольных Асманскай імперыі ў перыяд з 1915 па 1918 гг. Літургія ў армянскім абрадзе пройдзе ў ватыканскай базыліцы св. Пятра. Канцэлебраваць Пантыфіку будзе армянскі каталіцкі Патрыярх Нерсес Бэдрос ХІХ, а таксама іншыя біскупы і святары Армянскай Каталіцкай Царквы.

У Эўхарыстыі прыме ўдзел Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян. За дзень да яе, 11 красавіка, палітык прыме ўдзел у літургіі, якую ўзначаліць Вярхоўны Патрыярх і Каталікос ўсіх армян Гарэгін ІІ у царкве св. Грыгорыя Асветніка ў Неапалі.

У выніку пераследу армянскага насельніцтва ў 1915-1918 гг. на тэрыторыях тагачаснай Асманскай імперыі загінулі каля 1,5 млн. чалавек. 








All the contents on this site are copyrighted ©.