2015-04-08 15:00:00

Францішак: Марадона ці Пеле – хто лепшы?


На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 8 красавіка 2015 г. папа Францішак меў кароткую размову з італьянскім святаром кс. Рэната К’ера – заснавальнікам каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Сasa do Menor” (Дом малых) у Бразіліі, якая налічвае каля 80-ці структур для дзяцей: прытулкаў, дзіцячых садкоў, спортзалаў, дамоў адпачынку, цэнтраў лячэння ад нарказалежнасці. Вітаючы вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра Пантыфік спыніўся каля яго на некалькі слоў і атрымаў у падарунак кнігі аб дзейнасці гэтай структуры.

Разам з місіянерам быў 9-гадовы бразільскі хлопчык з якім Святы Айцец таксама паразмаўляў і пажартаваў. “Адкажы мне на адно пытанне: “Хто лепшы – Марадона ці Пеле?”, - спытаў Папа. “Лепшы Нэймар!”, - не разгубіўся хлопец. Францішак папрасіў святара перадаць дзецям аб якіх клапоціцца, што ён патрабуе іх малітвы.








All the contents on this site are copyrighted ©.