2015-04-07 14:14:00

Патрыярх Кірыл павіншаваў папу Францішка з Вялікаднем


Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў з пасхальнымі святамі папу Францішка, а таксама кіраўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій, якія святкавалі Вялікдзень па грыгарыянскім календары. “Сардэчна віншую Вас з вялікім і светазбаўчым святам Святой Пасхі і звяртаюся да Вас з радаснымі прывітаннем: Хрыстус уваскрос!”, - напісаў Патрыярх.

“Узносячы хвалу Пану за яго невымоўную добразычлівасць да роду чалавечага, будзем умацоўваць супрацоўніцтва паміж хрысціянамі ў імя трыўмфу праўды Божай, устанаўлення ў грамадстве высокіх евангельскіх ідэалаў любові, дабра і міласэрнасці, аўтэнтычных духоўна-маральных каштоўнасцяў”, - пажадаў прадстаяцель.

Іншымі адрасатамі віншавання Патрыярха Кірыла сталі: Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армян Гарэгін ІІ, кіраўнік Англіканскай Царквы архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі, старшыня Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі епіскап Генрых Бэдфард-Шторм.








All the contents on this site are copyrighted ©.