2015-04-02 13:16:00

У рымскай турме Папа спаткае асуджаных маці з іх дзецьмі


Вечарам 2 красавіка 2015 г. папа Францішак прыбудзе ў рымскую турму “Rebibbia”. Тут у касцёле “Ойча наш” ён будзе цэлебраваць Імшу Вячэры Пана – літургію, якой пачынаецца святы Пасхальны Трыдуум мукі і ўваскрасення Езуса Хрыста, кульмінацыйны момант ўсяго літургічнага году. Падчас яе Францішак здзейсніць абрад абмывання ног групе зняволеных мужчын і жанчын.

У Эўхарыстыі з Пантыфікам прымуць удзел каля 300 чалавек – 150 мужчын і 150 жанчын, з суседняй турмы. “Чаканне гэтай падзеі вельмі моцнае (...) Яно ахоплівае ўсіх, таму што гаворка ідзе пра чарговы сігнал папы Францішка, вельмі моцны знак блізкасці да гэтай перыферыі і турэмнага свету; гэта знак увагі, якія адчувальна змяняе жыццё асобаў”, - сказала ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё Даніэла дэ Роберт, старшыня каталіцкай асацыяцыі валанцёраў, якія дапамаюць вязням.

Падчас візіту ў турму “Rebibbia” Святы Айцец сустрэнецца з маці, якія знаходзяцца за кратамі разам са сваімі дзецьмі. Паводле італьянскіх законаў, маці могуць абдываць срок пакарання разам са сваімі дзецьмі, пакуль тыя не дасягнулі трохгадовага ўзросту. Пасля гэтага наступае момант балючага раставання. У літургіі з Пантыфікам прымуць удзел усе маці з дзецьмі, які знаходзяцца ў мясцовай турме.

На думку Даніэлы дэ Робэрт візіт папы Францішка пакіне надзею і паменшыць пачуццё адзіноты ў вязняў: яны змогуць адчуць, што з’ўляюцца такімі людзьмі, як і ўсе іншыя, а таксама атрымаюць стымул для перамены сябе.








All the contents on this site are copyrighted ©.