2015-04-02 13:21:00

Дзесяць гадоў таму памёр Ян Павел II


2 красавіка 2015 г. адзначаецца дзесятая гадавіна смерці св. Яна Паўла ІІ. У сувязі з гэтым узгадваецца як мільёны людзей ва ўсім свеце, злучыліся ў малітве за Пантыфіка ў апошнія моманты яго зямнога жыцця. Увага большасці сусветных СМІ была прыкавана да ватыканскага апостальскага палацу і плошчы св. Пятра, куды з'ехаліся тысячы вернікаў. 

Іх малітва абарвалася сумным абвяшчэннем тагачаснага субстытута па агульных пытаннях Дзяржсакратарыяту кардынала Леанарда Сандры: “Дарагія браты і сёстры, у 21.37 наш улюбёны Святы Айцец Ян Павел II вярнуўся ў Дом Айца”. 

Смерць Пантыфіка зачыніла доўгую і незвычайную старонку сусветнай гісторыі. Пантыфікат Яна Паўла ІІ працягваўся 27 гадоў. Абаронца жыцця, Вялікі Папа, сведак надзеі, атлет Божы – за гэты перыяд узніклі дзесяткі эпітэтатаў, якімі вернікі ўзнагародзілі стаўшага па-сапраўднаму блізкім ім  чалавека. Адзін з іх набыў прароцкае значэнне ў поўным сэнсе гэтага слова: “Santo Subito!” – “Адразу святы!”. Урачыстая кананізацыя Яна Паўла ІІ адбылася вельмі хутка – 27 красавіка 2014 г. 

Полымя веры і любові Пантыфіка не змагла загасіць нават смерць. Яно працягвае асвятляць, даваць надзею і несці суцяшэнне, а ў сэрцах многіх працягвае гучаць заклік: “Не бойцеся! Адкрыйце, расчыніце насцеж дзверы Хрысту!”.








All the contents on this site are copyrighted ©.