2015-04-01 14:23:00

Сем’і панясуць крыж у рымскім Калізеі


1 красавіка 2015 г. Службай папскіх літургічных цэлебрацый быў апубліканы спіс асобаў, якія будуць несці крыж падчас набажэнства Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі. Сярод іх: тры сям’і – адна з якіх шматдзетная, а другая з усынаўлёнымі дзецьмі, хворыя, іракскія, італьянскія і лацінаамерыканскія законніцы, грамадзяне Сірыі, Нігерыі, Егіпту і Кітая. Падчас першай і чатырнаццатай стацый крыж будзе несці Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні.

Крыжовы шлях у Калізеі адбудзецца ў Вялікую пятніцу 3 красавіка 2015 г. Ён пачнецца ў 21.15 па рымскім часе. Аўтарам разважанняў, якія будуць гучаць падчас гэтага набажэнства стаў Біскуп Навары па пенсіі Рэната Корці. У іх закранаюцца тэмы пераследу хрысціян, сям’і, пакутаў сучаснага чалавека, эксплуатацыі дзяцей. Асобна гучыць тэма смутку Хрыста, Які пайшоў на смерць за параненыя адзінотай, пагардай, абыякавасцю, нянавісцю і хлуснёй душы.

 








All the contents on this site are copyrighted ©.