2015-03-29 13:11:00

Папа выказаў салідарнасць з народамі Чылі і Перу


“У сувязі з масавымі паводкамі, якія закранулі тэрыторыю Чылі і Перу, вынікам якіх сталі смяротныя ахвяры і вялікія матэрыяльныя страты, Святы Айцец моліцца аб вечным спакоі для тых, хто страціў сваё жыццё. Ён таксама просіць Пана суцешыць і ўмацаваць усіх тых, каго закранула гэта няшчасце”, - гаворыцца ў тэлеграме, якую ад імя папы Францішка скіраваў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін да Апостальскіх нунцыяў у абедзьвух краінах.

Пантыфік заклікаў міжнародную супольнасць і ўсіх людзей добрай волі, каб кіруючыся пачуццём брацкай салідарнасці і хрысціянскай міласэрнасці забяспечылі дапамогу патрабуючым ў гэты цяжкі для іх час.

Незвычайна моцныя дажджы прывялі ў апошнія дні да трагічных паводак у Чылі і Перу. Чылійскія ўлады паведамілі, што на дадзены момант ужо вядома аб каля 10 загінулых і каля 20 зніклых без вестак. Гэтыя лічбы, скарэй за ўсё, не з’яўляюцца канчатковымі, паколькі некалькі рэгіёнаў і шэраг дарог па-ранейшаму заліты вадой і глеем. Інфармацыя, якая паступае з Перу, пацвярджае каля 10 смеротных ахвяраў. 6 чалавек прапалі без вестак і 25 атрымалі цяжкія раненні. Многія сем’і ў абедзвюх краінах пазбаўлены дамоў і забеспячэння асноўных жыццёвых патрэб. Толькі ў Чылі сярод пацярпелых ад паводкі было размеркавана амаль 300 тон харчавання.








All the contents on this site are copyrighted ©.