2015-03-28 12:59:00

Пантыфік спачувае ў сувязі са смерцю Мар Дынха IV


Папа Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі са смерцю Каталікоса-Патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Дынха IV. У спецыяльнай тэлеграме, скіраванай 28 сакавіка 2015 г., Пантыфік запэўніў епіскапаў, духавенства і ўсіх вернікаў Царквы ў сваёй духоўная блізкасць. “Хрысціянскі свет страціў важнага духоўнага лідэра, мужнага і мудрага пастыра, які верна служыў сваёй супольнасці ў вельмі цяжкія часы”, - напісаў Святы Айцец. Ён нагадаў, што іерарх моцна перажываў трагічную сітуацыю на Блізкім Усходзе, асабліва ў Іраку і Сірыі, рашуча прыцягваючы ўвагу да бядотнага становішча хрысціян і іншых рэлігійных меншасцяў, якія пакутуюць ад пераследу. Францішак узгадаў сваю сустрэчу з Мар Дынха IV у Ватыкане і адзначыў цвёрдую прыхільнасць памерлага паляпшэнню адносін паміж хрысціянамі і, у прыватнасці, паміж Каталіцкім Касцёлам і Асірыйскай Царквой Усходу. “Няхай Пан прыме яго ў сваё Валадарства і падорыць яму вечны спакой”, - напісаў Папа.

Асірыйская Царква Усходу або Сіра-персідская Царква – гэта хрысціянская Царква ўсходне-сірыйскага абраду, адна з самых старажытных, якая ўзнікла сярод арамейскамоўнага насельніцтва Месапатаміі ў I стагоддзі. 








All the contents on this site are copyrighted ©.