2015-03-28 10:49:00

Крыжовы шлях у Калізеі вакол тэмы Божай любові


27 сакавіка 2015 г. ватыканская газета апублікавала тэксты разважанняў да набажэнства Крыжовага шляху, якое адбудзецца 3 красавіка ў Вялікую Пятніцу ў рымскім Калізеі з удзелам папы Францішка. Іх аўтарам з’яўляецца Біскуп Навары на пенсіі Рэната Корці. “Крыж – гэта яскравае сведчанне Божай любові, якая нас ахоўвае. Мы таксама пакліканы быць абаронцамі любові”, - так іерарх сфармулаваў галоўную думку медытацый у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. У іх закранаюцца тэмы: пераследу хрысціян, сям’і, пакутаў сучаснага чалавека, эксплуатацыі дзяцей. Асобна гучыць тэма смутку Хрыста, Які пайшоў на смерць за параненыя адзінотай, пагардай, абыякавасцю, нянавісцю і хлуснёй душы.
 
Біскуп Корці, разважаючы над асобай Маці Божай, звярнуў увагу на ролю жанчын і іх прысутнасць у Касцёле, і даверыў Марыі сучасную сям’ю і наступны Сінод, прысвечаны ёй.








All the contents on this site are copyrighted ©.