2015-03-28 11:54:00

Кардынал Кох: рэаліі жыцця – гэта не Аб’яўленне


Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох рэзка раскрытыкаваў пазіцыю дэлегатаў нямецкага епіскапату на кастрычніцкую асамблею Сінода Біскупаў на тэму сям’і, кардынала Рэйнхарда Маркса і біскупа Франца-Ёзэфа Бодэ. На іх думку, Касцёл павінен адаптавацца да “рэалій жыцця”, у тым ліку праз лібералізацыю свайго падыходу да дапушчэння разведзеных, якія жывуць у новых несакрамэнтальных саюзах, да прыняцця св. Камуніі.

У інтэрв’ю “Die Tagespost” кардынал Кох заявіў, што на гэту прапанову трэба паглядзець у святле аналагічных гістарычных сітуацый, асабліва ў перыяд Трэцяга рэйху. “Давайце падумаем аб нямецкіх хрысціянах часоў нацыянал-сацыялізму, калі побач са Святым Пісаннем крыніцамі Аб’яўлення лічыліся народ і раса”, - звярнуў увагу швейцарскі кардынал. Ён заклікаў да вялікай асцярожнасці і адрознення знакаў часу і “духа, які праяўляецца ў гэтых знаках”, каб распазнаць, якія з іх “з’яўляюцца знакамі Евангелля, а якія не”.

Кардынал Кох дадаў, што веды аб тым, як людзі перажываюць сёння веру важныя і карысныя, каб заўважыць душпастырскія задачы, якія стаяць перад Касцёлам. Але рэаліі жыцця “не могуць стаць трэцяй крыніцай Аб’яўлення побач са Святым Пісаннем і настаўніцкім навучаннем Касцёла”.








All the contents on this site are copyrighted ©.