2015-03-27 10:08:00

Францішак сустрэўся з бяздомнымі ў Сікстынскай капэле


Святы Айцец сустрэўся 26 сакавіка 2015 г. з групай 150 бяздомных, якія па ініцыятыве папскага элемазінарыя наведалі Ватыканскія музеі. Францішак асабіста прывітаў іх у Сікстынскай капэле: “Вітайце, гэта дом для усіх, ваш дом. Яго дзверы заўсёды адчынены для ўсіх”, - сказаў Папа і папрасіў бяздомных маліцца за яго. “Мне патрэбна малітва такіх людзей, як вы”, - прызнаўся ён і пажадаў, каб Бог бараніў іх і дапамагаў на жыццёвым шляху.

Францішак асабіста прывітаў кожнага з тых, хто прыбыў у Сікстынскую капэлу. У агульнай складанасці сустрэча доўжылася больш за 20 хвілін. Пасля яе бяздомным была прапанавана вячэра. Як паведаміла прэс-служба Апостальскай Сталіцы, спатканне насіла строга прыватны характар. У ёй не ўдзельнічалі нават прадстаўнікі ватыканскіх СМІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.