2015-03-26 11:35:00

Папа: крыніца радасці – вера, а не веданне дактрыны


Сапраўдную радасць дае не веданне дактрыны, але вера і надзея на сустрэчу з Езусам, адзначыў папа Францішак 26 сакавіка 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі ён пахіліўся над фрагментам з кнігі Быцця, дзе гаворка ідзе пра радасць Абрагама, які даведаўся, што стане айцом мноства народаў. Тое, што спазнаў Абрагам, зусім не разумелі фарысеі, падкрэсліў Пантыфік, бо “былі настаўнікамі закона без веры” і любові да Бога і бліжняга. Яны мелі ў галаве толькі дакладную дактрыну і былі празмерна прывязаны да яе. “Гэта быў іх свет – свет абстрактны, свет без любові, без веры, без надзеі, без даверу, без Бога. І таму яны не мелі здольнасці радавацца!”, - перакананы Святы Айцец. Сумна быць вернікам, прывязаным толькі да “прадпісанняў і халоднай дактрыны”, падкрэсліў ён.

На думку Францішка, менавіта евангельская радасць кажа аб веры чалавека, без яе немагчыма быць сапраўдным вернікам.








All the contents on this site are copyrighted ©.