2015-03-25 14:03:00

Пантыфік заступіўся за італьянскіх працаўнікоў


Папа Францішак выступіў у абарону жыхароў паўднёваітальянскага горада Віба-Валентыя, якія перажываюць вялікія цяжкасці эканамічнага характару звязаныя з беспрацоўем, скарачэннямі і затрымкай заробку. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 25 сакавіка 2015 г. Святы Айцец прывітаў дэлегацыю, якая прыбыла з гэтага горада і выказаў сваю салідарнасць з імі. Пантыфік пажадаў, каб у сферы працоўных адносін запанавала не логіка прыбытку, а салідарнасці і справядлівасці.

“Не” – логіцы прыбытку! “Так” – логіцы салідарнасці і справядлівасці! У цэнтры кожнай праблемы, асабліва, якая тычыцца працы, павінна заўсёды ставіцца асоба і яе годнасць і таму магчымасць мець працу – гэта пытанне справядлівасці. Адсутнасць працы – гэта несправядлівасць. Калі няма магчымасці зарабляць на хлеб – губляецца годнасць. Гэта драма нашага часу, асабліва для моладзі, якая, без працы, не мае перспектываў на будучыню і можа з лёгкасцю стаць здабычай злачынных груповак”, - сказаў Папа.

На заканчэнне свайго звароту Францішак заклікаў да барацьбы за справядлівасць у сферы працы.








All the contents on this site are copyrighted ©.