2015-03-25 12:17:00

Ватыканскія музеі: эксклюзіўны тур для бяздомных


Ватыканскія музеі адкрыюць свае дзверы для бяздомных. 26 сакавіка 2015 г. група са 150 рымскіх беднякоў наведае папскую мастацкую скарбніцу, каб на ўласныя вочы пабачыць шэдэўры, якія ў ёй захоўваюцца. Арганізатарам незвычайнага тура выступіў Апостальскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі.

Візіт самых бедных жыхароў Вечнага горада ў Ватыканскія музеі адбудзецца ў другой палове дня. Госці ўвойдуць у Ватыкан праз уваход на плошчы св. Пятра і пройдуць прывелеяваным маршрутам – побач з Домам св. Марты, у якім пражывае Пантыфік, каля апсіды ватыканскай базылікі, праз Манетны двор, Ватыканскія сады і браму св. Грыгорыя. Наведвальнікі будуць падзелены на тры групы і атрымаюць навушнікі для праслухоўвання аўдыёгіда.

У праграме эксурсіі: нядаўна адноўлены Павільён карэт, галерэі Кандэлябраў і Геаграфічных картаў, Сікстынская капэла, якая будзе цалкам аддадзена ў распараджэнне ганаровых гасцей Ватыкана і па гэтай прычыне закрытая для звычайных наведвальнікаў крыху раней.

Пасля экскурсіі адбудзецца супольная малітва, а затым госці будуць запрошаны на вячэру. Візіт закончыцца каля 19.30.








All the contents on this site are copyrighted ©.