2015-03-22 13:42:00

Папа перад “Анёл Панскі”: мы хочам убачыць Езуса


У разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 22 сакавіка 2015 г. Францішак пракаментаваў словы з сённяшняга Евангелля: “Мы хочам убачыць Езуса”. Папа адзначыў, што яны выяўляюць жаданне, якое выходзіць за рамкі розных эпох і культур, жаданне, якое прысутнічае ў сэрцах многіх людзей, якія чулі пра Хрыста, але яшчэ Яго не сустрэлі  “У гэтую Пятую нядзелю Вялікага посту евангеліст Ян звяртае нашу ўвагу на цікавую дэталь: некаторыя “грэкі”, якія вызнавалі юдаізм прыбылі ў Ерусалім на свята Пасхі, звяртаюцца да апостала Філіпа з наступнымі словамі: “Мы хочам убачыць Езуса” ( Ян 12,21). У Святым горадзе, у які Езус накіроўваецца апошні раз, было шмат народу. Былі дзеці і просты людзі, якія ўрачыста прывіталі прарока з Назарэту, бачачы ў Ім Пасланніка Бога. Былі прысутнымі таксама першасвятары і кіраўнікі народу, якія хочуць Яго забіць таму, што лічаць Яго ерэтыкам і небяспечным чалавекакм. Былі таксама прысутнымі людзі, як гэтыя “грэкі”, якія былі цікавымі ўбачыць Яго і даведацца больш пра Яго асобу і яго здзейсненыя ўчынкі, апошні з якіх –ўваскрашэнне Лазара – зрабіў сапраўдны перапалох.

“Мы хочам убачыць Езуса”: гэтыя словы, як многія іншыя ў Евангеллях, выходзяць за рамкі канкрэтнага здарэння і выражаюць штосці ўніверсальнае; выяўляюць жаданне, якое выходзіць за рамкі розных эпохі і культуры, жаданне, якое прысутнае ў сэрцах шматлікіх людзей, якія чулі пра Хрыста, але яшчэ Яго не сустрэлі. Хочуць убачыць Езуса. Так кажа сэрца гэтых людзей.

Езус адказваючы ўскосна, у прарочы спосаб, на гэтае запатрабаванне, каб  Яго ўбачыць, прамаўляе прароцтва, якое паказвае Яго ідэнтычнасць і ўказвае шлях, на якім сапраўды можна Яго пазнаць : “Настала гадзіна, каб быў услаўлены Сын Чалавечы”( Ян 12,23).  Гэта гадзіна Крыжа!  Гэта гадзіна паразы сатаны, князя зла і канчатковай перамогі міласэрнай любові Бога. Хрыстус заявіў, што будзе: “узняты над зямлёю” (там 32), выражэнне, якое мае двайны сэнс: “узняты”, таму што будзе ўкрыжаваны, і “узняты”, таму што будзе ўслаўлены Айцом ва Уваскрасенні, каб прыцягнуць усіх да сябе і прымірыць людзей з Богам і паміж імі. Гадзіна Крыжа, самая цёмная ў гісторыі, гэта таксама крыніца збаўлення для тых, хто вераць у Яго.

Працягваючы прароцтва аб сваім ужо вельмі блізкім пасхальным здарэнні, Езус выкарыстоўвае просты і эфектыўны вобраз: “пшанічнага зерня”, якое ўпаўшы ў зямлю, памірае, каб прынесці багаты плён. (там 24). У гэтай выяве мы знаходзім яшчэ адзін аспект Крыжа Хрыста: аспект урадлівасць. Смерць Езуса, сапраўды з’яўляецца невычэрпнай крыніцай новага жыцця, таму што нясе ў сабе аднаўляючую сілу любові Бога. Хрысціяне, занураныя ў гэтай любові падчас хросту, могуць станавіцца “пшанічным зернем” і прыносіць багаты плён, калі як Езус “загубяць сваё жыццё” дзеля любові Бога і братоў. (там 25).

Таму тым, хто таксама і сёння “хочуць убачыць Езуса”, тым, хто шукаюць аблічча Бога, тым, што атрымалі катахезу ў дзяцінстве і затым не паглыбілі яе; магчыма страцілі веру;  тым, хто яшчэ не сустрэлі Езуса асабіста... усім гэтым людзям мы можам прапаноўваць тры рэчы: Евангелле, крыж і сведчанне нашай веры, убогай, але шчырай. Евангеле: у ім мы можам сустрэць Езуса, слухаць Яго і пазнаёміцца з Ім. Крыж: гэта знак любові Езуса, які аддаў сябе самога за нас. І ў канцы вера, якая выяўляецца ў простых жэстах братэрскай любові.

Але ў асноўным ва ўзгодненасці жыцця паміж тым, што мы гаворым, і тым, чым мы жывем,у згодненасць паміж нашай верай і нашым жыццём, паміж нашымі словамі і нашымі дзеяннямі. Евангелле, крыж, сведчанне. Няхай Маці Божай дапамагае нам несці гэтыя тры рэчы.”, - сказаў Папа.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Пантыфік нагадаў, што сёння адзначаецца, па ініцыятыве ААН, Сусветны дзень вады. Вада, сказаў Папа,  з'яўляецца найбольш важным элементам для жыцця, і ад нашай здольнасці ахоўваць яе і дзяліцца ёю залежыць будучыня чалавецтва. Таму Святы Айцец заклікаў міжнародную супольнасць да кантролю, каб вада нашай планеты была належным чынам ахоўвана, і каб ніхто не быў выключаны і дыскрымінаваны ў выкарыстанні гэтага дабра, якое з'яўляецца агульным дабром ўсіх.

Затым Папа заклікаў да частага чытання Евангелля. Яго кішэнныя копіі змог атрымаць кожны з вернікаў, які прыйшоў на плошчу св. Пятра, каб памаліцца разам з Папам. Кішэнныя кнігі былі раздадзены бяздомнымі Вечнага Горада.  Ініцыятарам ініцыятывы стаў сам Пантыфік, які прызнаў, што менавіта найбольш патрабуючыя даюць іншым Божае Слова. Святы Айцец заклікаў сабраных на плошчы, каб штодзённа прачыталі хаця адзін фрагмент Евангелля. “Гэта вам добра зробіць”, - пераконваў вернікаў Папа.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.