2015-03-21 17:40:00

Францішак да хворых: народ Божы патрабуе вашай малітвы


Папа Францішак нагадаў пра каштоўнасць сведчання св. Джузэпэ Маскаці – неапальскага ўрача і навукоўцы, якія быў здольны бачыць Хрыста ў абліччах хворых і заўважаць не толькі цела патрабуючае клопату, але перш за ўсё, асобу, якая прагне дапамогі і суцяшэння. Аб ім Пантыфік казаў 21 сакавіка 2015 г. падчас сустрэчы з хворымі і медыцынскімі работнікамі ў рамках свайго падарожжа ў Неапаль. “Гэта важна для медыкаў – мець чуласць, аб якой даў сведчанне св. Джузэпэ Маскаці сваімі адносінамі да хворых і пакутуючых. Якая вялікая патрэба існуе ў гуманізацыі медыцыны і колькі дабра яна можа прынесці хворым і іх блізкім, там дзе ёй здолеюць жыць”, - сказаў Папа.

“Я ведаю аб намаганнях Касцёла тут, у Неапалі, які як доктар Маскаці, выходзіць на вуліцы, у завулкі і каб пазнаёміць пакутуючых людзей з Езусам, пахіляецца над іх ранамі і клапоціцца пра іх, лечыць іх Добры Самаранін, і ўздымае. Я заклікаю вас ісці далей у гэтай працы, якая з’ўляецца справай міласэрнасці”, - сказаў Папа.

Звяртаючыся да хворых Францішак, заклікаў іх не закрывацца ў сабе, але справабаць дапамагаць тым, каму магчыма яшчэ горш. “Пераносіць цяжары адно аднаго: гэтым можна жыць таксама і ў хваробе, дзякуючы міласэрнасці Езуса да нас. Ён нас робіць здольнымі жыць любоўю да Бога і бліжняга таксама і ў пакутах, у хваробе і болю. Любоў здольная перамяніць усё. Якой важнай і неабходнай для народу Божага з’яўляецца малітва хворых! Яна моцная. Маліцеся аб патрэбах людзей, аб міры і за Касцёл”, - пажадаў хворым Папа і заклікаў памятаць у малітве пра яго самаго.








All the contents on this site are copyrighted ©.