2015-03-19 12:28:00

Створаны ватыканскі фонд для барацьбы з Эболай


500 тыс. еўра склалі першапачатковы бюджэт спецыяльнага ватыканскага фонда створанага для падтрымкі праектаў накіраваных на барацьбу з эпідэміяй Эбола і яе наступствамі ў Афрыцы. Кіраваць яго дзейнасцю будзе Папская рада “Iustitia et pax”, якая заклікае дабрачынцаў з усяго свету да ўдзелу ў гэтай ініцыятыве. Яе старшыня кардынал Пітэр Тарксан распавёў, што ідэя стварэння фонда належыць самаму папу Францішку, які неаднаразова выказваў салідарнасць з супольнасцямі пакутуючымі ад Эболы. Пантыфік параўноўваў гэту хваробу з праказай, паколькі яна выклікае падобны страх перад асобамі, якія ёй інфецыраваны.

Фонд заснаваны ў Ватыкане галоўным чынам будзе збіраць сродкі на падтрымку касцёльных структур у Ліберыі, Сьера-Ліонэ і Гвінеі, а таксама на дапамогу сіротам, бацькі якіх загінулі ў выніку эпідэміі.

“Святы Айцец у сваім клопаце, як заўсёды, не жадаў абмяжоўвацца толькі словамі і выказваннем блізкасці да гэтых людзей. Ён вырашыў зрабіць штосьці канкрэтнае: стварыць невялікі фонд для падтрымкі мясцовых Касцёлаў у гэтых трох краінах”, - распавёў Ватыканскаму радыё кардынал Тарксан. 








All the contents on this site are copyrighted ©.