2015-03-18 11:20:00

Папа пацвердзіў кананізацыю бацькоў св. Тэрэзы


Папа Францішак аўтарызаваў зацвярджэнне дэкрэту, якія тычацца прызнання цуду праз заступніцтва благаслаўлёных бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус – Мары-Зэлі і Луі Мартэн. Гэта адбылося 18 сакавіка 2015 г. падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Таксама Пантыфік аўтарызаваў сем дэкрэтаў аб прызнанні гераічнасці цнотаў некалькіх кандыдытаў да беатыфікацыі. 

Гаворка ідзе пра італьянскага святара Франчэска Гатола, заснавальніка манаскай Кангрэгацыі дачок Беззаганнай Панны Марыі з Лурду, які памёр у 1899 г.; баснійскага езуіта-навіцыя Петара Барбарыча, які памёр у 1897 г. ва ўзросце 22 гадоў; ірландскую законніцу Мэры Эйкэнхэд, заснавальніцу манаскага Інстытута сясцёр міласэрнасці, што памёрла ў 1858 г.; італьянскую ўдаву Элізабэту Бальда, заснавальніцу Пабожнага дома св. Юзафа ў Гаварда і сузаснавальніцу жаночай Кангрэгацыі пакорных слуг Пана, памерлую ў 1926 г.; польскую законніцу Вінцэнту ад Мукі Пана, заснавальніцу Кангрэгацыі бэнэдыктынак самарытанак Крыжа Хрыста, якая памёрла ў 1937 г.; іспанку Хуану дэ-ла Круз Васкес Гуцьерэс з Трэцяга Ордэну св. Францішка, памерлую ў 1534 г.; і свецкую верніцу з Італіі Марыю Орсалу Бусон, якая памерла ў 1970 г.

У паведамленні, распаўсюджаным Залай Друку Святога Пасаду, нічога не гаворыцца пра даты кананізацыйнай і беатыфікацыйных урачыстасцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.