2015-03-17 14:11:00

Папа прызначыў нунцыя на Кубе


17 сакавіка 2015 г. папа Францішак прызначыў свайго прадстаўніка на Кубе. Апостальскім нунцыем на гэтым востраве стаў арцыбіскуп Джорджа Лінгва, які да гэтага часу прадстаўляў Святы Пасад у Іраку і Іарданіі. Дыпламат зойме пасаду, на якой да лютага 2015 г. працаваў арцыбіскуп Бруна Музаро, прызначаны Святы Айцом Апостальскім нунцыем у Егіпце.

55-гадовы арцыбіскуп Лінгва быў прадстаўніком Пантыфіка ў Іраку з 2010 г. Ён з’яўляецца спецыялістам па кананічным праве і знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 1992 г. За гэты час ён працаваў у ватыканскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у Кот-д’Івуары, ЗША, Італіі і Сербіі, а таксама ў Секцыі па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту.








All the contents on this site are copyrighted ©.