2015-03-16 13:21:00

Пантыфік сустрэўся з капітанамі-рэгентамі Сан-Марына


16 сакавіка 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі капітанаў-рэгентаў Рэспублікі Сан-Марына Джанкарла Тэрэнцы і Гуэрына Дзаноці, якія затым сустрэліся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам. У ходзе сардэчных перамоваў выказвалася задавальненнем добрымі адносінамі, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Сан-Марына. Падкрэслівалася плённае супрацоўніцтва паміж грамадскімі ўстановамі і Касцёлам у сацыяльнай сферы, а таксама паспяховае ўзаемадзеянне паміж Святым Пасадам і Сан-Марына на ўзроўні двухбаковых адносін у кантэксце міжнароднай супольнасці. 








All the contents on this site are copyrighted ©.