2015-03-13 14:30:00

Святы Айцец даў інтэрв’ю мескіканскаму тэлеканалу


Папа Францішак даў інтэрв’ю мексіканскаму тэлеканалу “Televisa”, у якім прадставіў сваю пазіцыю адносна шматлікіх сацыяльных праблем, існуючых у свеце. Праблемы Мексікі падобныя на праблемы ўсіх іншых краін свету, падкрэсліў Пантыфік. Адной з іх Папа назваў драму міграцыі і сцен, якія былі збудаваны, каб яе стрымаць. Гэта несправядлівыя эканамічныя сістэмы, адсутнасць працы і культура выкідання людзей на ўзбочыну жыцця прыводзяць да вялікіх перамяшчэнняў народаў, лічыць Пантыфік. Акрамя таго, адкрытыя раны на целе грамадства з’яўляюцца ўрадлівай глебай для крыміналітэту, падкрэсліў ён і нагадаў пра праблему наркатрафіку, якая ўдарае з асаблівай моцай па самым бедным і безабаронным.

Католікі, перад гэтымі выклікамі, пакліканы станавіцца бліжэй да найбольш уразлівых членах грамадства, падкрэсліў Папа. Менавіта ў гэтай сферы, ім кідаюць выклік шматлікія секты і пяцідзесятніцкія супольнасці, асабліва ў Лацінскай Амерыцы.

Святы Айцец нагадаў пра сваё крытычнае стаўленне да святароў няздольных заахвочваць свецкіх вернікаў па прычыне свайго празмернага клерыкалізму.Ён таксама падзяліўся адчуваннем, адносна таго, што яго пантыфікат будзе  кароткім, але адзначыў, што можа і памыляцца ў гэтым пытанні.








All the contents on this site are copyrighted ©.