2015-03-12 15:00:00

Францішак: не існуе граху, які Бог не можа прабачыць


Споведзь не павінна быць катаваннем ці цяжкім допытам, але вызваляючай сустрэчай, якая паказвае бясконцую міласэрнасць Бога, сказаў папа Францішак 12 сакавіка 2015 г. падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў курсаў для спаведнікоў, арганізаваных у Рыме Апостальскай Пэнітэнцыярыяй. У сваім звароце Пантыфік нагадаў, што сакрамэнты з’яўляюцца месцам “пяшчоты Бога ў адносінах да людзей”, канкрэтным спосабам, дзякуючы якому Бог можа абняць іх. “Не будзем забываць ніколі, як пэнітэнты і як спаведнікі, што не існуе такога граху, які б Бог не мог прабачыць! Не існуе! Толькі тое, што схавана ад Божай міласэрнасці не можа быць прабачана, як не можа быць асвечаны або сагрэты той, хто схаваўся ад сонца”, - сказаў Папа. Францішак адзначыў, што споведзь павінна вучыць міласэрнасці, дазваляць вернікам адыходзіць ад канфесіянала са шчаслівым сэрцам, абмытым слязамі пакаяння, быць вызваляючай і багатай чалавечнасцю сустрэчай.

Святы Айцец таксама пажадаў, каб спаведнікі называлі грэх сваім іменем і па-братэрску дапамагалі вернікам выпраўляцца. Ён заклікаў святароў самім вычуцца міласэрнасці, сузіраючы сапраўдныя “цуды навяртання” – калі простыя і сціплыя душы, пасля месяцаў ці гадоў трывання ў граху вырашаюць паўстаць і вярнуцца ў дом Айца, каб атрымаць прабачэнне. Спаведнікі павінны задаваць сабе пытанне: ці я здольны на такія перамены?

Папа заклікаў святароў прысвячаць шмат часу спавяданню вернікаў, асабліва ў перыяд Вялікага посту, “каб народ Божы мог прыйсці ачышчаным да свята Пасхі, якое праўдстаўляе канчатковую перамогу Божай міласэрнасці над усім злом свету”.








All the contents on this site are copyrighted ©.