2015-03-09 13:16:00

Святы Айцец прыняў каралеўскую пару Бельгіі


9 сакавіка 2015 г. раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Караля Бельгіі Філіпа разам з жонкай, каралевай Мацільдай. Манаршая пара сустрэлася пасля таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас сардэчных размоў былі пацверджаны добрыя двухбаковыя адносіны паміж Бельгіяй і Святым Пасадам. Увага была ўдзелена пытанням, якія ўяўляюць узаемны інтарэс: грамадскай еднасці, адукацыі моладзі, феномену міграцыі і значэнню міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялогу. Размова ішла таксама пра некаторыя праблемы міжнароднага характару, з асаблівым акцэнтам на перспектывы еўрапейскага кантынента.








All the contents on this site are copyrighted ©.