2015-03-08 13:22:00

Ватыкан: 8 сакавіка – узнагароды для жанчын-дабрачынцаў


З нагоды Міжнароднага жаночага дня ў Ватыкане будуць узнагароджаны два праекты па аказанні дапамогі жанчынам у Ліване і Нікарагуа. Жаночыя ўзнагароды сумай 10 тыс. еўра кожная, якія фінансуюцца з бюджэту “Caritas Internationalis”, атрымалі 8 сакавіка 2015 г. ініцыятывы сірыйскіх і іракскіх жанчын, занятых у выхаваўчай працы сярод дзяўчынак у лагерах бежанцаў, а таксама сельскагаспадарчая праграма, якая дапаможа жанчынам у Нікарагуа павялічыць даходы.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася падчас канферэнцыі пад назвай “Галасы веры”, якая прайшла ў штаб-кватэры Папскай акадэміі навук у Ватыканскіх садах. Падчас яе жанчыны-хрысціянкі з усяго свету, што ўдзельнічаюць у сацыяльным жыцці Касцёла, падзяліліся сваімі ідэямі адносна паляпшэння становішча жанчын у іх краінах. Міжнародны жаночы дзень адзначаецца ў Ватыкане ў другі раз.








All the contents on this site are copyrighted ©.