2015-03-07 13:32:00

Папа перасцярог каталіцкія рухі ад аўтарэферэнтнасці


Святы Айцец сустрэўся 7 сакавіка 2015 г. у Ватыкане з некалькімі дзесяткамі тысяч членаў каталіцкага руху “Comunione e Liberazione” (Камунія і Вызваленне). Ён падкрэсліў актуальнасць харызмату асацыяцыі і нагадаў, што адзіным цэнтрам духоўнасці з’яўляецца Езус Хрыстус, а не нейкія духоўныя метады. “Уся духоўнасць, усе харызматы ў Касцёле павінны быць “дэцэнтралізаваны”. У цэнтры павінен быць выключна Пан”, - сказаў Пантыфік. Ён лічыць, што менавіта такі падыход гарантуе захаванне “агню харызматаў” і “непакланенне попелу”. Папа заклікаў каталіцкі рух быць плячамі, рукамі, нагамі, розумам і сэрцам Касцёла, які выходзіць да людзей, шукаючы тых, хто далёка, на ўскраіне, пакінуты, без веры, расчараваны Касцёлам, зняволены сваім эгаізмам.

Францішак адзначыў, што гэты “выхад” азначае адмову ад “аўтарэферэнтнасці”, замкнутасці ў сваім уласным свеце, і здольнасць прыслухоўвацца да тых, хто не такі, як мы, імкненне вучыцца ва ўсіх, са шчырай пакорай. Той, хто стаў рабом “аўтарэферэнтнасці”, пачынае культываваць духоўнасць “этыкеткі”, ставячы на першым месцы прыналежнасць да таго ці іншага руху, трапляючы ў тысячы пастак “актывізму”, як дзеячы пазаўрадавых арганізацый, перасцярог Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.