2015-03-06 13:42:00

Стаў вядомы аўтар разважанняў Крыжовага Шляху ў Калізеі


Біскуп Навары на пенсіі Рэната Корці падрыхтуе сёлетнія разважанні Крыжовага Шляху, які пройдзе з удзелам папы Францішка ў рымскім Калізеі ў Вялікую Пятніцу, 3 красавіка 2015 г. Аўтар будзе прытрымлівацца традыцыйнага парадку 14 станцый. 79-гадовы іерарх з’яўляецца паважаным і аўтарытэтным прапаведнікам. 13-19 лютага 2005 г. ён правёў апошнія пры жыцці Яна Паўла II рэкалекцыі для супрацоўнікаў Рымскай курыі. Біскуп быў таксама віцэ-старшынёй італьянскага епіскапату і членам некалькіх ватыканскіх кангрэгацый.








All the contents on this site are copyrighted ©.