2015-03-06 14:27:00

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Азербайджана


6 сакавіка 2015 г. Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў з жонкай былі прыняты на аўдыенцыі ў Ватыкане Святым Айцом Францішкам. Пазней адбылася сустрэча палітыка з кардыналам дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас сардэчных размоў было выказана задавальненне развіццём двухбаковых адносін. Увага была ўдзелена тэматыцы, якая тычацца жыцця каталіцкай супольнасці ў краіне і шэрагу ініцыятыў у галіне культуры, прысвечаных міжкультурнаму і міжрэлігійнаму дыялогу ў справе абароны міру. Гаворка ішла таксама пра бягучую рэгіянальную і міжнародную сітуацыю, у сувязі з чым была падкрэслена неабходнасць перамоў для вырашэння канфліктаў і адукацыі для садзейнічання мірнаму суіснаванню паміж рознымі рэлігійнымі групамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.