2015-03-03 12:56:00

Пантыфік заклікаў ААН да больш смелай пазіцыі


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый павінна быць больш смелай у прадухіленні канфліктаў, сказаў папа Францішак 2 сакавіка 2015 г. падчас сустрэчы ў Ватыкане з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай. Размова ішла таксама пра праблему насілля на Блізкім Усходзе, важнасць адукацыі ў абліччы росту нецярпімасці, гвалту і экстрэмізму, асабліва сярод маладых людзей, а таксама пра выклікі, звязаныя са зменай клімату.

Бокава запрасіла Пантыфіка наведаць штаб-кватэру арганізацыі ў Парыжы. У лістападзе ЮНЕСКА будзе адзначаць сваё 70-годдзе. Раней, 3 чэрвеня, кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін прыме ўдзел у канферэнцыі, арганізаванай ЮНЕСКА, на тэму выхавання, каштоўнасцяў і міжкультурнага дыялогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.