2015-03-01 11:02:00

Папа ўдзеліць сакрамэнт хросту партугальскай мастачцы


Партугальская мастачка Алена Локато напісала асабісты ліст папе Францішку, у якім паінфармавала Святога Айца, што “на пытанне пра веру і Бога не можа знайсці адказу ў чалавечых парадах, таму дзе мае шукаць святла?”. Яна таксама прызнала, што пошук Бога і сэнсу жыцця напаўняюць яе сэрца неспакоем і нараджаюць усё новыя сумненні. Алена Локато папрасіла Святога Айца маліцца за яе, каб Бог даў ёй неабходнае святло.

Францішак адказаў на ліст, у якім сцвердзіў, што сапраўднае святло мы атрымліваем падчас хросту і запрасіў мастачку на пасхальныя ўрачыстасці ў Ватыкан. Папа паабяцай ёй таксама, што можа ўдзяліць ёй сакрамэнт хросту.  “Я думала над гэтым некалькі месяцаў. У рэшце рэшт я пачала падрыхтоўкі да прыняцця хросту і адказала Папе, што хачу, каб ён мне яго ўдзяліў”, - прызналася Алена Локато. Яна пахвалілася, што ліст Святому Айцу напісала пасля таго, калі паглядзела рэпартаж, які падводзіў вынікі першага году пантыфікату папы Францішка. 

ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.