2015-02-28 13:41:00

Папа наведае чарговую рымскую парафію


8 сакавіка 2015 г., у трэццюю нядзелю Вялікага посту, папа Францішак наведае рымскую парафію Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Адкупіцеля ў раёне Тор Бэла Монака, на ўсходзе італьянскай сталіцы. У рамках гэтага душпастырскага візіту Пантыфік наведае таксама рымскі касцёл св. Жаны Анціды Турэ, дзе сустрэнецца з хворымі і беднымі, аб якіх клапоцяцца законніцы з кангрэгацыі Сясцёр місіянерак любові, заснаванай бл. Маці Тэрэзай з Калькуты.

Падчас наведвання парафіі Святы Айцец асобна спаткаецца з дзецьмі і моладзю, якія наведваюць катэхетычныя заняткі і душпастырскія цэнтры, што дзейнічаюць пры касцёле. Францішак звернецца да членаў парафіяльнай душпастырскай рады і аніматараў. Кульмінацыяй візіту стане Эўхарыстыя, перад якой ён паспавядае некаторых вернікаў. Для таго, каб у літургіі маглі упоўні ўдзельнічаць усе жадаючыя, перад касцёлам будуць устаноўлены два вялізарныя экраны.








All the contents on this site are copyrighted ©.