2015-02-27 11:02:00

Бясшлюбныя “не па сваёй волі” па-за ўвагай Сінода


Не толькі звычайныя сем’і апынуліся практычна па-за ўвагай апошняга Сінода Біскупаў. Яшчэ адным важным пытаннем, якое было забыта падчас асамблеі была бясшлюбнасць “не па сваёй волі”. На гэта звярнуў увагу епіскапат Францыі, які хоча ўключыць гэту праблему ў наступнае пасяджэнне Сінода Біскупаў, якое пройдзе ў кастрычніку 2015 г. Біскупы нават даручылі падрыхтаваць тэалагічную ноту па гэтым пытанні. Яна будзе прадстаўлена на вясновай сесіі епіскапату ў сакавіку.

Я быў узрушаны і засмучаны, калі выявіў, што такі ўсебаковы выніковы даклад Сінода не кажа ні слова пра людзей, якія жывуць у бясшлюбнасці, сказаў у інтэрв’ю газеце “La Croix” біскуп Люк Равель, які шмат гадоў займаецца душпастырскай апекай такіх асоб. Французскія біскупы нагадалі, што бясшлюбнасць у цяперашні час становіцца ўсё больш і больш масавай з’явай. Людзі, якія пакутуюць ад такога лёсу, не павінны адчуваць сябе адзінокімі і занядбанымі. Гэта абавязак Касцёла, распачаць разважанне над гэтым жыццёвым статусам, паклапаціцца аб духоўнай складаючай жыцця самотных і ажыццяўляць служэнне суцяшэння, дэманструючы, што разумее іх становішча, сказаў біскуп Равель.








All the contents on this site are copyrighted ©.