2015-02-25 10:38:00

Прэзідэнт і біскупы запрасілі Папу ва Украіну


Святы Айцец хацеў бы наведаць Украіну. Гэтай навінай падзяліўся пасля вяртання з Рыма супрацоўнік украінскага міжведамаснага цэнтра па абмену палоннымі. “Некалькі дзён таму я вярнуўся з Ватыкана, дзе мы сустрэліся з папам Францішкам. Пазаўчора яму быў перададзены ліст Прэзідэнта Пятра Парашэнкі з запрашэннем. І Папа сказаў нам, што прыедзе ва Украіну. Таму я хачу павіншаваць украінцаў, што Францішак, які моліцца за мір у нашай краіне, хутка прыйдзе да нас”, - сказаў Юрый Тандзіт у тэлевізійным інтэрв’ю 23 лютага 2015 г.

Наведаць Украіну Пантыфіка таксама запрасілі біскупы падчас візіту “ad limina Apostolorum”, які толькі што скончыўся. Прамаўляючы 20 лютага 2015 г. на агульнай аўдыенцыі для абодвух украінскіх епіскапатаў, кіраўнік мясцовых грэка-католікаў скіраваў да Святога Айца “ад каталіцкіх і праваслаўных хрысціян і людзей добрай волі запрашэнне наведаць Украіну ў адпаведны час”. “Мы ўпэўненыя, што гэты візіт прынясе мір у гэтай частцы Усходняй Еўропы, палітай крывёй столькіх мучанікаў за адзінства Царквы”, - сказаў архіепіскап Святаслаў Шаўчук.








All the contents on this site are copyrighted ©.