2015-02-24 13:56:00

Францішак перасцярог аргентынцаў ад “мексіканізацыі”


Перад абліччам росту ўплыву незаконнага абароту наркотыкаў папа Францішак перасцярог аргентынскае грамадства ад “мексіканізацыі”. Аб гэтым гаворыцца ў электронным лісце Пантыфіка, накіраваным да мясцовага грамадскага дзеяча Густава Вэра. Ён узначальвае няўрадавую арганізацыю “La Alameda”, якая займаецца барацьбой супраць гандлю людзьмі, прымусовай працы і наркагандлю. “Спадзяюся, што мы зможам своечасова прадухіліць мексіканізацыю”, напісаў Францішак і спаслаўся на свае размовы з мексіканскімі біскупамі, якія паведамляюць аб сапраўдным наркатэроры ў краіне.

Няўрадавая арганізацыя “La Alameda”, якую ўзначальвае Вэра, сваёй галоўнай задачай лічыць змены ў нацыянальным і правінцыйным заканадаўстве, якія б спынілі гандаль людзьмі, наркагандаль і рабскую працу. Яе актывісты займаюцца таксама аказаннем дапамогі ахвярам гэтых з’яў.








All the contents on this site are copyrighted ©.