2015-02-24 14:50:00

У Ватыкане аднавілі знакамітую фрэску


Вядома, што Святы Айцец Францішак любіць перамяшчацца па Ватыкане пешшу. Так, напрыклад, адбываецца, калі ён ідзе са сваёй рэзідэнцыі ў Доме св. Марты ў Сінадальную залу. Па дарозе ён заўсёды мінае заднюю сцяну Тэўтонскіх могілак (Campo Santo Teutonico), на якой відаць старажытную фрэску з выявай Маці Божай, якая стаціць на паўмесяцы. Гэта твор вядомага італьянскага мастака Луіджы Гарцы (1638-1721). Некалькі дзён таму ў Ватыкане прайшла ўрачыстая цырымонія новага адкрыцця фрэскі пасля рэстаўрацыі.
 
У 1964 г. падчас вялікай перабудовы Тэўтонскіх могілак фрэска Гарцы, які працаваў у цесным супрацоўніцтве з фламандскімі пейзажыстамі, была дэмантавана і змешчана пры заднім уваходзе на ватыканскую Тэўтонскую вуліцу. Цяпер яна віднеецца насупраць усходняй сцяны Залы Паўла VI, дзе праходзяць папскія аўдыенцыі.
 
Рэстаўрацыйныя працы трывалі на працягу некалькіх месяцаў. Фрэска была ачышчана ад пласта бруду, былі выпраўлены пашкоджанні ад уплываў надвор’я, зняты элементы, дадазеныя іншымі мастакамі на прыцягу стагоддзяў. Праца была праведзена пры падтрымцы Фонду захавання культурнай спадчыны Міністэрства замежных спраў Германіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.