2015-02-24 12:42:00

Генсек Сіноду хоча ўдасканалення кананічнага права


Удасканалення кананічнага права ў інтарэсах сям’і хоча кардынал Ларэнца Балдзісэры, генеральны сакратар Сінода Біскупаў. Да сённяшняга дня касцёльнае заканадаўства звяртала ўвагу, перш за ўсё, на сужэнства і не шмат на сям’ю, сказаў ватыканскі іерарх Ватыканскаму радыё. Наступны Сінод Біскупаў, якія адбудзецца ў кастрычніку 2015 г. у Ватыкане, будзе прысвечаны менавіта пытанням сям’і.

Гаворка ідзе пра тое, каб кананічнае права ў тэматыцы сям’і “зрабіла крок наперад”, паколькі да гэтага часу часта падкрэслівалася карысць сужонкаў (“bonum coniugum”) і занадта мала карысць сям’і (“bonum familiae”), падкрэсліў кардынал Балдзісэры. Бо, так ці інакш, “сужэнства” можна апісаць як рэальнасць, калі “дзве асобы, якія збіраюцца разам і падзяляюць агульны праект, стварыць сям’ю”. А базай і “дапоўненай рэальнасцю” для сям’і з’яўляюцца дзеці, выказаў меркаванне кардынал.

Падрыхтоўка да сёлетняга Сінода Біскупаў засяроджана ў дадзены момант на асабліва “адчувальных пытаннях”. У той жа час, у дыяцэзіях працягваецца працэс адказу на пытанні разасланай раней падрыхтоўчай анкеты, якія будуць служыць удзельнікам кастрычніцкай асамблеі падставай для разважанняў. “Гэта роздум. Мы пачуем, што людзі мяркуюць, што думаюць асобныя складаючыя Касцёла, што яны могуць прапанаваць, каб Сінадальныя айцы мелі пад рукой лепшыя элементы для адшукання адпаведнай душпастырскай лініі”, - сказаў кардынал Балдзісэры.

Папа Францішак прыняў рашэнне апублікаваць канчатковую справаздачу аб працы папярэдняй пазачарговай сесіі Сіноду Біскупаў, у тым ліку вынікі галасавання па кожным пункце. Найбольш спрэчнымі аказаліся пытанні душпастырскага падыходу да гомасексуалістаў і тых разведзеных, якія жывуць у новых несакрамэнтальных саюзах.








All the contents on this site are copyrighted ©.