2015-02-20 14:36:00

Ватыканскаму пенсійнаму фонду нічога не пагражае


Няма прычыны для сумніваў у платаздольнасці Ватыканскага пенсійнага фонду, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Адміністрацыйнай рады і Калегіі рэвізораў установы, якое было апублікавана 20 лютага 2015 г. Дакумент быў падрыхтаваны ў адказ на распаўсюджванне некаторымі СМІ неадпавядаючай рэчаіснасці інфармацыі на гэту тэму. Апостальская Сталіца звяртае ўвагу, што на сённяшні дзень Ватыканскі пенсійны фонд пакрывае больш за 95% выплат, у параўнанні з 80%, якія пакрываюць пенсійныя фонды некаторых буйных краін. У сувязі з прынятымі мерамі, на канец бягучага году Ватыканскі пенсійны фонд будзе складацца з больш чым 500 млн. еўра. Узгадваецца таксама, што ў Ватыкане быў павялічаны пенсійны ўзрост: да 67-мі гадоў для свецкіх супрацоўнікаў і да 72-х, для духавенства і законніц.

Ватыканскі пенсійны фонд быў створаны св. Янам Паўлам ІІ у 1992 г. З яго выплачваюцца пенсіі супрацоўнікам шматлікіх ватыканскіх дыкастэрый і структур. 








All the contents on this site are copyrighted ©.