2015-02-20 10:33:00

Ватыкан: сустрэча з нагоды Міжнароднага жаночага дня


З нагоды Міжнароднага жаночага дня, у Ватыкане, у другі раз пройдзе канферэнцыя “Галасы веры”, пакліканая адзначыць уклад жанчын у працу Каталіцкага Касцёла ў сферы абароны бедных, чалавечай годнасці і спрыяння роўнасці. У форуме, які адбудзецца 8 сакавіка 2015 г. у сядзібе Папскай акадэміі навук, прымуць удзел жанчыны з усіх кантынентаў. Сярод іх абаронцы правоў чалавека, палітыкі, навукоўцы, законніцы, якія прымаюць актыўны ўдзел у касцёльным і грамадскім жыцці.

Ватыканская сустрэча стане нагодай для дзялення досведам і прэзентацыі некаторых дабрачынных ініцыятыў. У прыватнасці будзе прадстаўлена адукацыйная праграма для дзяўчын, якія знаходзяцца ў лагерах для бежанцаў і медыцынскі праект, які будзе рэалізаваны ў бедных рэгіёнах Індыі. Падчас канферэнцыі будзе ўручана прэмія “Жанчыны – сейбіты развіцця” у памеры 20 тыс. еўра.








All the contents on this site are copyrighted ©.