2015-02-19 10:40:00

Дзяржсакратар: пагрозы ісламістаў Ватыкану – беспадстаўныя


Кардынал Пьетра Паралін лічыць, што вайсковая аперацыя павінна быць апошнім з магчычых сродкаў для вырашэння праблемы, звязанай з сітуацыяй у Лівіі. Аб гэтым ён сказаў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэла і прэм’ер-міністрам Матэа Рэнцы, якая прайшла 18 лютага 2015 г. з нагоды чарговай гадавіны падпісання Латэранскіх пагадненняў. Пасля яе заканчэння, адказваючы на пытанні журналістаў, пурпурат прызнаўся, што галоўным чынам гаворка ішла пра сітуацыю на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.

“Мы размаўлялі аб Лівіі, аб важнасці пачатку дыпламатычнай ініцыятывы і аб тым, што любога роду вайсковае ўмяшанне павінна адбывацца згодна з нормамі міжнароднай законнасці, гэта значыць па ініцыятыве ААН. Існуе пагроза, сітуацыя складаная і патрабуецца адзінадушнае рашэнне міжнароднай супольнасці, як мага хутчэйшае рашэнне ААН”, - сказаў ватыканскі іерарх.

Гаворачы пра пагрозы тэрарыстаў у адрас Ватыкану, кардынал Паралін, спаслаўся на Міністра ўнутраных спраў Італіі, які запэўніў ў іх беспадстаўнасці. “Канешне, “Ісламская дзяржава” вядзе інфармацыйную вайну. Але гэта не азначае, што мы не павінны быць уважлівымі, пільнымі”, - сказаў пурпурат.

Сітуцыя на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы абвастрылася пасля таго, як ў Лівіі тэрарысты “Ісламскай дзяржавы” забілі 21-го егіпецкага хрысціяніна-копта. У адказ ваенна-паветраныя сілы Егіпта нанеслі ўдар па пазіцыях баевікоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.