2015-02-16 14:47:00

Пантыфік прыняў караля Тонга


16 лютага 2015 г. Святы Айцец прыняў у Ватыкане караля Тонга Тупоу VI і каралеву Нанасіпаў Тукуаха. Каралеўская пара пасля сустрэчы з Папам правяла размову з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Тупоу VI выказаў сваё задавальненне ў сувязі з узвядзеннем першага ў гісторыі мясцовага кардынала, Соанэ Паціта Паіні Мафі, падкрэсліўшы энтузіязм насельніцтва па гэтай прычыне. Падчас сардэчных размоў увага была звернута на нядаўнія палітычныя падзеі ў краіне і на шэраг аспектаў сацыяльна-эканамічнага жыцця. Быў падкрэслены пазітыўны ўклад Каталіцкага Касцёла ў розных сферах грамадскага жыцця. Адбыўся абмен думкамі па міжнароднай сітуацыі, з асаблівай увагай на астраўныя дзяржавы Ціхага акіяна і экалагічныя праблемы, з якімі яны вымушаны сутыкацца.








All the contents on this site are copyrighted ©.