2015-02-16 10:43:00

Пантыфік да бразільскай моладзі: будаваць цывілізацыю любові


Не губляць надзеі і мараў і быць будаўнікамі новай цывілізацыі любові, заклікаў папа Францішак ўдзельнікаў сустрэчы бразільскай каталіцкай моладзі, якая пройдзе ў Манаусе, сталіцы штату Амазонас, 25 студзеня 2015 г. Святы Айцец пажадаў маладым вернікам “радавацца жыццю і ставіць на вялікія ідэалы”. Ён параіў моладзі ўглядацца ў Хрыста, шукаючы праўду і адказы на самыя важныя жыццёвыя пытанні, якія пастаянна “стукаюць у дзверы сумлення”.

“Адкрыцца на святло Пана і жыць разам з Ім, дзяліць з Ім сваё жыццё, прымаць Яго праніклівы позірк”, - заклікаў Панрыфік. Усё гэта, на яго думку, адпавядае самым глыбокім памкненням чалавечага сэрца. Святы Айцец паставіў у прыклад вучняў Хрыста, якія “ад Настаўніка вучыліся спаўненню сваёй місіі”, і заклікаў “клапаціцца пра хворых, карміць галодных, жыць са спакойнай радасцю, кіравацца паўсюднай і шчодрай любоўю, якую Бог мае да нас, прымаць слабых і адкінутых”. І перш за ўсё, “ісці на ўсе чатыры бакі свету і абвяшчаць самае высокае пакліканне кожнага чалавека – клапаціцца пра годнасць асобы, будаваць адносіны на падставе залатога правіла: “Стаўся да іншых так, як жадаеш, каб ставіліся да цябе”.

Францішак выказаў спадзяванне, што маладыя людзі Бразіліі не будуць абыякавымі перад абліччам пакут сваіх бліжніх, і заклікаў іх уласным жыццём даваць сведчанне аб Хрысце.








All the contents on this site are copyrighted ©.