2015-02-16 13:08:00

На “Берлінале” уручылі экуменічныя ўзнагароды


У Берліне на 65-м Міжнародным кінафестывалі “Берлінале” уручылі ўзнагароды. Традыцыйна, была ўручана прэмія экуменічнага журы, якую заснавалі дзве найбуйнейшых хрысціянскіх супольнасці Германіі: Каталіцкі Касцёл і Лютэранскага Царква. Былі ўзнагароджаны тры фільмы. Першы “экуменічны прыз” дастаўся фільму “El boton de nacar” (Перламутравы гузік) рэжысёра Патрысіо Гусмана пра прыгажосць прыроды і ландшафтаў, і, перш за ўсё, водных рэсурсаў Чылі. Наступным лаўрэатам стала амерыканская стужка “Ned Rifle” (Апусціць вінтоўкі) аўтарства Хэла Хартла. Трэцяй прэміі быў удастоены французскі фільм “Histoire de Judas” (Гісторыя Юды).

Экуменічнае журы ўдзельнічае ў працы “Берлінале” ужо 24 гады. З 1992 г. у яго склад уваходзяць прадстаўнікі Міжнароднай каталіцкай асацыяцыі “SIGNIS” і Міжнароднай хрысціянскай кінаарганізацыі “Interfilm”. На чале шасціасабовага журы стаіць Вернер Квіндо-Шнайдэр.

Заснавальнікамі ўзнагарод з’яўляюцца Канферэнцыя Біскупаў Германіі і мясцовая Рада Евангелічна-Лютэранскіх Цэркваў. На працягу апошніх 20 гадоў экуменічнае журы ўдастоіла сваімі ўзнагародамі і дыпломамі ў агульнай складанасці 79 фільмаў. Некаторыя з іх выкарыстоўваюцца ў выхаваўчай працы Цэркваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.