2015-02-14 15:10:00

Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у кансісторыі


Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у ватыканскай базыліцы ў кансісторыі свайго наступніка, які ўзвёў у кардынальскую годнасць некалькіх іерархаў. Перад пачаткам цырымоніі да Папы на пенсіі падышоў Францішак і цёпла прывітаў  яго. Затым Бэнэдыкт XVI заняў месца побач з мараніцкім Патрыярхам Антыёхіі Бешарой Бутрасам Раі.

Пасля сыходу з пасады Біскупа Рыма ў лютым 2013 г. Бэнэдыкт XVI жыве ў былым кляштары “Mater Eccelsiae” у Ватыканскіх садах. 87-гадовы Папа на пенсіі рэдка з’яўляўся на публіцы і робіць гэта толькі па запрашэнні Францішка. Нядаўна ён прыняў удзел у беатыфікацыі Паўла VI, якая прайшла ў кастрычніку 2014 г. у Ватыкане. Ён таксама прысутнічаў на першым кансісторыі Францішка ў лютым 2014 г.

У нядаўнім інтэрв’ю італьянскай газеце “Corriere della Sera” арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Папы на пенсіі, заявіў, што на працягу двух гадоў пасля адстаўкі Бэнэдыкт XVI мае добры стан здароўя з улікам свайго ўзросту.








All the contents on this site are copyrighted ©.