Абвешчаная рэформа Рымскай курыі, гэта часткі лініі “Касцёла беднага”, да якой заклікае папа Францішак, сказаў біскуп Марчэла Сэмерара, сакратар рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. У інтэрв’ю італьянскаму агенцтву “SIR”, ён прадставіў бягучую дзейнасць Рады, якая 9-11 лютага 2015 г. збіралася ў Ватыкане на сваім 8-м пасяджэнні. Гэты кансультацыйны орган заснаваў 28 верасня 2013 г. Францішак. Планы рэформы затым былі прадстаўлены на кансісторыі, які праходзіць 12-13 лютага ў Ватыкане.
Па словах сакратара, змены ў Рымскай курыі ідуць у напрамку “змяншэння і спрашчэння” і, у той жа час, надання ёй “большага значэння, таксама і ў знешнім фармаце”. Ён дадаў, што гэты працэс адносіцца не толькі да Курыі, але і касцёльных структур на нацыянальным, дыяцэзіяльным і парафіяльным узроўнях.
Пасля першага этапу, дзейнасці Рады кардыналаў, які біскуп Сэмерара назваў “эўрыстычным”, бо ён быў прысвечаны збору інфармацыі і ідэй, праходзіў наступны – этап даследавання і распрацоўкі прапаноў. Цяпер жа неабходна завяршыць трэці этап – рэалізацыі ўсяго гэтага. Іерарх нагадаў, што Рада правяла ўжо 50 сустрэч падчас 8-мі сесій, але іх тэмай не была выключна рэформа Рымскай курыі, бо галоўная задача гэтага органа заключаецца ў дапамозе Пантыфіку ў яго місіі кіравання ўсім Касцёлам.
Спасылаючыся на заяву аб спалучэнні некаторых Папскіх радаў, перш за ўсё тых, якія займаюцца справамі свецкіх вернікаў, сям’і і жыцця, з аднаго боку, і міласэрнасці, справядлівасці і міру, з другога, біскуп адзначыў, што сутнасць рэформы не палягае на простым спалучэнні; размова ідзе пра “змяншэнне і спрашчэнне” Курыі. Рэформа таксама прадугледжвае стварэнне новых дыкастэрый, калі гэтага будуць патрабаваць абставіны. “Першая перадумова – эфектыўна рэагаваць на збаўчую місію Касцёла”, - дадаў ён.
Біскуп Сэмерара нагадаў словы папы Францішка ад 24 красавіка 2013 г. падчас ранішняй св. Імшы, за некалькі дзён да пасяджэння Рады кардыналаў: “Калі Касцёл хоча хваліцца сваёй веліччу, стварае арганізацыі і інстытуты, становячыся паступова бюракратычным, ён губляе сваю асноўную сутнасць і яму пагражае ператварэнне ў няўрадавую арганізацыю. Касцёл не з’яўляецца такой арганізацыя. Касцёл – гэта справа любові”. Святы Айцец адзначыў, што інстытуты неабходныя, але толькі да пэўнага моманту, як падтрымка гэтай справы любові. Але калі арганізацыя займае яе месца, любоў пакідае Касцёл і ён становіцца няўрадавай арганізацыяй. Гэта не той шлях, прывёў словы Пантыфіка сакратар Рады кардыналаў.
У заключэнне ён сказаў, што пасяджэнні гэтага кансультацыйнага органу прадугледжаны да снежня 2015 г., але ў дадзены момант ён не можа паведаміць пра канкрэтныя даты.
All the contents on this site are copyrighted ©. |