2015-02-13 15:03:00

Сумленне: іспыт здадзены!


Сябры, у папярэдняй перадачы мы разважалі аб тым, што такое сумленне, і як яна суадносіцца з біблейскімі запаведзямі. Сёння я вам хачу распавесці аб практычным практыкаванні, якое называецца «выпрабаванне сумлення», або яшчэ «рахунак сумлення». Гэтае практыкаванне заўсёды было вядома хрысціянам, як на Захадзе так і на Усходзе. Захад заўсёды быў схільны да фармалізацыі і структуравання ўсяго, што трапляла ў яго «рукі», вось чаму пра выпрабаванне сумлення мы можам прачытаць пераважна ў заходніх хрысціянскіх аўтараў. У нас, сучасных людзей, знаёмых не па чутках з псіхалогіяй і вялікіх аматараў серыялу «Доктар Хаўз», усё часцей узнікае цяжкасць з адказам на пытанне: як і, самае галоўнае, навошта здароваму чалавеку трэба выпрабоўваць сумленне? Ці няма ва ўсім гэтым элемента мазахізму?

Пачуццё віны або радасці?

Інтуітыўна кожны з нас разумее, што выпрабаванне сумленьня, - гэта ўсведамленне, прызнанне таго, што мы зрабілі нешта дрэнна, не маральна ў сваім жыцці. Мы баімся гэтага, бо гэта ж можа выклікаць пачуццё віны, якога псіхолагі паспяхова нас навучылі баяцца.

Інтуіцыя нам падказвае правільна, аднак не апісвае карціну ў поўні. Выпрабаванне сумлення нам неабходна, і зусім не для ўзгадаваньня ў сабе мазахіста. Хай доктар Хауз перакананы, што ўсе хлусяць. Аднак самае горшае, што можа адбыцца з чалавекам, гэта тое, калі ён пачынае хлусіць самому сабе.

Выпрабаванне сумлення дазваляе нам сустрэць сябе самога такім, якім ён з'яўляецца, без фальшу і хлусні. Няма, напэўна, у свеце чалавека, які гатовы сябе такім сустрэць... і застацца пасля гэтага ў жывых! А ўсё таму, што мы вельмі «добрыя» суддзі самім сабе.

Мы, хрысціяне верым, што Бог нам Судзьдзя. Бог - у адрозненне ад нас - Суддзя міласэрны. Вось чаму мы, хрысціяне з надзеяй і без страху сустракаемся з сабой, і не баімся пры гэтым зарабіць на пажыццёвае пачуццё віны... Поспех практыкавання, якое я сёння хачу прапанаваць вам, шмат у чым залежыць ад гэтай веры, ад вашага ўяўлення пра тое, хто такі Бог.

Падзяка і ўнутраны компас

Фармальна практыкаванне дзеліцца на 5 пунктаў (іх прапанаваў аднойчы Ігнат Лайола).

1. Дзякаваць Богу

2. Прасіць Бога аб ласцы пазнання сваіх грахоў

3. Агляд падзей дня

4. Прасіць Бога аб дараваньні грахоў

5. Прасіць ў Бога ласку выправіцца

Дзякаваць Богу

Падзяка - гэта ключ да адэкватнай самаацэнцы сябе і навакольнага свету. Калі вам няма каму дзякаваць, і няма за што быць удзячным - значыць вы не адчуеце радасці, якую дае падзяка. Існуюць людзі якія не хочуць нікому быць нічога вінныя. Само па сабе гэта не дрэнна, калі гаворка ідзе аб грашовых пазыках. Аднак, калі чалавек па жыцці не жадае прызнаць, што ён абавязаны чым-небудзь сваім блізкім, сябрам, Богу ці хаця б «збегу акалічнасцяў», то такі чалавек пачынае хлусіць самому сабе. Такому чалавеку вельмі цяжка ўзяць на сябе адказнасць за іншую асобу або важную справу, і ён не здольны на сапраўднае сяброўства або каханне...

Кожнаму з нас ёсць за што дзякаваць Богу: за дар жыцця, за дар сям'і, за дар веры, за дар сяброў... Калі вам здаецца, што вам  няма за што дзякаваць, то падзякуеце Ісусу Хрысту за тое, што ён памёр за вас на крыжы, а потым уваскрос.

Прасіць Бога аб ласцы пазнання сваіх грахоў

Сябры, гэта проста і адначасова няпроста ўбачыць свае грахі. Мы просім у Бога дапамогі, тым самым перастаем гуляць ролю свайго суддзі. Святы Дух судзіць і выкрывае нас у тым, у чым нам складана прызнацца сваімі сіламі.

Просьба аб дапамозе ў спазнаньні сваіх грахоў натуральным чынам вынікае з падзякі Богу. Калі мы дзякуем, то пачынаем глядзець на свет па-іншаму, мы бачым, як шмат даў нам Гасподзь, і як мала мы Яму за гэта ўдзячныя.

Агляд дня

Пасля таго як мы падзякавалі Богу і папрасілі ў Яго дапамогі ў пазнаньні сваіх памылак і грахоў, мы пачынаем узгадваць падзеі мінулага дня (звычайна выпрабаванне сумлення прапануецца здзяйсняць адзін раз у дзень перад сном). Асноўная мэта такога агляду - гэта ўбачыць свае намеры: думкі, якія ў нас пераважаюць і задаюць кірунак руху нашага ўнутранага развіцця.

Напрыклад, вы не пазычылі свайму прыяцелю грошаў. Увечары, выпрабоўвая сумленне, вы ўспамінаеце гэтую сітуацыю і задаеце сабе пытанне: чаму я так паступіў, якім намерам я ў той момант кіраваўся? Якая была мая матывацыя: у мяне не было грошаў ці я ня даў яму праз сваю сквапнасць? Ці вы былі перакананыя, што прыяцель не верне доўг, і прадбачылі, як следства, што гэта прывядзе да пагаршэння вашых адносін?

Зрэшты агляд дня не закладае канцэнтрацыі выключна на мала прыемных сітуацыях. Хутчэй нашу ўвагу павінны прыцягваць падзеі, якія зрабілі на нас найбольшае ўражанне. Такімі могуць быць і ўспамін радасці ад сустрэчы з сябрам, або ад прачытанага раздзела кнігі, задавальненне ад прынятага рашэння і даследавання намеру, які нас да гэтага рашэння прывёў.

Прасіць Бога аб дараваньні грахоў

На гэтым этапе мы непасрэдна звяртаемся да Бога і просім у Яго прабачэнне за ўсё дрэннае, за зло, да якога мы мелі дачыненне, за прыняцце і кіраўніцтва злымі намерамі. Таксама мы дзякуем Богу за ўсё, што нам удалося зрабіць добра, за нашы добрыя думкі і ўчынкі.

Прасіць ў Бога ласку для выпраўлення

У завяршэнні выпрабаванні сумлення мы просім у Бога ласку змяніць сябе. Мы ўсведамляем, што не з'яўляемся самадастатковымі і не можам быць самі для сябе крыніцай энергіі. Мы просім сіл і энергіі змяніць сябе, і сваю жыццё ў Крыніцы жыцця ўсяго існага — Бога. У гэты момант лепш за ўсё фармуляваць канкрэтныя просьбы, прасіць Госпада дапамагчы здзейсніць канкрэтныя крокі: кінуць шкодную звычку, здзейсніць пэўную працу...

Сябры! Хоць і выпрабаванне сумлення прадстаўляецца ў выглядзе змены адзін за другім пунктаў, мне здаецца, што важна зразумець перш за ўсё дух гэтага практыкавання. Дух жа такі: даследуйце свае намеры, дзякуйце і прасіце прабачэнне ў Госпада нашага Ісуса Хрыста. На гэтым я развітваюся. Вы слухалі «З сэрцам у кантакце». З вамі быў я, айцец Андрэй Буйніч. Вашыя лісты з пытаннямі дасылайце на эмэйл: zsercam@gmail.com.

Айцец Андрэй Буйніч








All the contents on this site are copyrighted ©.